iPhone Screenshots

Description

Тэлебачанне «Белсат» – адзінае незалежнае тэлебачанне ў Беларусі. Мабільны дадатак «Белсату» – гэта наўпроставы эфір, аператыўныя навіны і аналітыка.

Глядзі наўпроставую трансляцыю каналу «Белсат». Чытай самыя свежыя навіны і аналітыку. Спраўджвай расклад тэлепраграмы. Дасылай нам свае навіны, фота і відэа, агучвай праблемы, з якімі мы можам дапамагчы.

«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 года, у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 года. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.

У тэлевізійнай сферы «Белсат» зламаў манаполію дзяржаўнага тэлебачання на асвятленне падзеяў у Беларусі. Сярод іншага, таму тэлеканал і яго журналістаў пераследуюць улады.

За асвятленне пратэставай вясны 2017 журналістам «Белсату» агулам далі каля 9000 долараў штрафу, у эквіваленце. Акрамя таго, нашыя журналісты правялі за кратамі агулам больш за месяц. Цягам двух тыдняў сакавіка затрымалі ўдвая больш журналістаў, чым за ўвесь мінулы год. Паляванне спецслужбаў ідзе найперш на тых рэпарцёраў, якія асвятляюць Маршы недармаедаў онлайн.

У снежні 2009 года «Белсат» ужо другі раз атрымаў адмову ў рэгістрацыі афіцыйнага прадстаўніцтва каналу ў Менску. Журналісты, пазбаўленыя такім чынам магчымасці працаваць з афіцыйнай акрэдытацыяй, зрабіліся аб’ектам сталага ціску з боку КДБ, міліцыі ды пракуратуры Беларусі. У лютым 2010 года суд у Менску арыштаваў нібыта за хуліганства на 10 дзён Івана Шульгу, незалежнага беларускага журналіста, які супрацоўнічае з «Белсатам». Раней міліцыя спрабавала ўварвацца ў кватэру, якую займае прадстаўнік «Белсату». Штодзённай практыкаю сталі выклікі нашых працаўнікоў на допыты, канфіскацыя знятых матэрыялаў, адмова ва ўездзе ў Беларусь.

Тэлебачанне «Белсат» імкнецца даць беларусам доступ:

– да незалежнай інфармацыі;
– да дакладных звестак пра гісторыю краіны;
– да поўнай інфармацыі пра міжнароднае атачэнне Беларусі,
– да цікавых культурніцкіх і забаўляльных праграмаў на іхнай роднай мове.

Тэлеканал спрыяе навядзенню мастоў паміж Еўропаю і Беларуссю ды падтрымлівае працэс дэмакратызацыі гэтай краіны.

Істотна, што адной з мэтаў «Белсату» ўжо ўдалося дасягнуць. Калі тэлебачанне пачынала працу, яно было адзіным тэлеканалам у свеце, які трансляваў свае праграмы па-беларуску. Пад уплывам «Белсату» ды іншых замежных медыяў, якія працуюць на беларускай мове, – гэта пераважна замежныя радыёстанцыі – паступова павялічваецца ўдзел беларускай мовы ў праграмах беларускага дзяржаўнага радыё і тэлебачання.

What’s New

Version 20.0.8

Отображение линков "Телеграмма" в статьях.

Ratings and Reviews

5.0 out of 5
1 Rating

1 Rating

App Privacy

The developer, Devkom Sp. z o. o., has not provided details about its privacy practices and handling of data to Apple. For more information, see the developer’s privacy policy.

No Details Provided

The developer will be required to provide privacy details when they submit their next app update.

Supports

  • Family Sharing

    Up to six family members will be able to use this app with Family Sharing enabled.

More By This Developer

You May Also Like