Laska: Разважанні над Бібліяй

Медытацыя над Евангеллем з дня

Only for iPhone

Free · Designed for iPhone. Not verified for macOS.

iPhone

Laska — гэта прастора для штодзённай медытацыі над Евангеллем дня. Гэта 7 хвілін у дзень для тваёй сустрэчы са Словам, пошуку адказаў і сэнсу. ШТО ТАКОЕ LASKA? Laska — гэта не проста спосаб паслухаць разважанні над Евангеллем дня. Медытацыі дапамагаюць засяродзіцца, паказваюць адзін з аспектаў таго, пра што кажа Божае Слова, і ставяць пытанні, якія непасрэдна датычацца жыцця карыстальніка. Сутнасць ідэі ў тым, каб карыстальнік убачыў сябе ў гэтым Слове і не быў толькі пасіўным слухачом. АЎТАРЫ РАЗВАЖАННЯЎ Кожнае разважанне з'яўляецца плёнам супрацы каталіцкіх святароў і прафесійных рэдактараў. Святары ствараюць фокус медытацыі, рэдактары «шліфуюць» тэксты, а дыктары надаюць ім фінальнае гучанне. Laska супрацоўнічае з некалькімі дзясяткамі святароў з усіх дыяцэзій Беларусі. ТЭКСТ І АЎДЫЯ Laska прапануе штодзённыя разважанні над Евангеллем дня ў тэкставай і аўдыяверсіях. Аўдыямедытацыю можна слухаць у фонавым рэжыме. Інтэрфейс мабільнай праграмы створаны такім чынам, што карыстальнік можа адначасова слухаць аўдыя і чытаць тэкст разважання. КОРАТКА І ПРОСТА Laska — гэта 7 хвілін разважанняў штодня. Просты інтэрфейс дазваляе пачаць малітву ў два клікі. Самае важнае — засяродзіцца на гэтыя 7 хвілін і адкласці ўсе справы і клопаты ў бок. ГІСТОРЫЯ РАЗВАЖАННЯЎ Наша мабільная праграма дазваляе праглядаць разважанні за апошнія 7 дзён і на 7 дзён наперад. Проста свайпайце ўлева або ўправа! РЭЖЫМЫ ЧЫТАННЯ Laska прапануе светлы і цёмны рэжымы чытання. Таксама на экране тэкставай версіі разважання над Евангеллем дня можна выбраць зручны памер шрыфту. Мы рады, што цябе зацікавіла Laska. У добры шлях!

  • 5.0
    out of 5
    72 Ratings

- дадалі магчымасць добраахвотна падтрымаць развіццё Laska. Увесь кантэнт і функцыі Laska застаюцца бясплатнымі для ўсіх.

The developer, Artiom Tkaczuk, indicated that the app’s privacy practices may include handling of data as described below. For more information, see the developer’s privacy policy .

  • Data Not Collected

    The developer does not collect any data from this app.

    Privacy practices may vary based, for example, on the features you use or your age. Learn More

    The developer has not yet indicated which accessibility features this app supports. Learn More

    Provider
    Artiom Tkaczuk
    Size
    42.6 MB
    Category
    Reference
    Compatibility
    Requires iOS 18.6 or later.
    • iPhone
      Requires iOS 18.6 or later.
    • Mac
      Requires macOS 15.6 or later and a Mac with Apple M1 chip or later.
    • Apple Vision
      Requires visionOS 2.6 or later.
    Languages
    Belarusian and Russian
    Age Rating
    9+
    Copyright
    © Laska.mobi